У Берасці пройдзе сустрэча з блогерам Антонам Матолькам
29 сакавіка ў межах праекта “Брэсцкі медыя-цэнтр” адбудзецца сустрэча з блогерам Антонам Матолькам на тэму: “Як актывістам выкарыстоўваць сацсеткі”. Пачатак а 19-й гадзіне ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). Для таго, каб трапіць на мерапрыемства, трэба запоўніць кароткую форму (https://goo.gl/forms/OLBJraftog0BR3Gk2).
Антон Матолька – беларускі актывіст, блогер, фатограф. У першую чаргу, знаёмы сваёй грамадскай дзейнасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выступае за захоўванне менскага квартала “Асмалоўка”, будаўніцтва і ўвядзенне платных парковак, азеляненне горада і безбар’ернае асяроддзе. Таксама па яго ініцыятыве была створана петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Разам з сайтам rfrm.io у траўні 2017 года стартаваў праект #МотолькоПомоги, які вырашае лакальные праблемы ў краіне.
Сустрэча дапаможа даведацца:
- Як эфектыўна распаўсюдзіць інфармацыю пра гарадскія праблемы;
- Як “раскруціць” праблемную тэму ў сацсетках: у якіх выпадках карысней facebook, а ў якіх – twitter;
- Пра ўсе, што датычыцца гарадскога актывізма: можна задаваць любыя пытанні.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта “Брэсцкі Медыя-цэнтр”, які створаны Агенствам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Яго мэта – павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыя-прасторы Брэста, а таксама ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі нашага горада.
Беларускае Радыё Рацыя