У Берасці распавядуць пра міграцыю



Да ўдзелу ў міні-лекцыі “Факты і міфы аб міграцыі” запрашаюць у Берасці. Мерапрыемства пройдзе ўжо сёння, 17 снежня, у творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”. Сустрэчу правядуць прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Human Constanta”. Распавядае адна з галоўных ініцыятарак Юлія Стасюк:

– Робім мерапрыемства, якое прымеркаванае да міжнароднага дня бежанства, якое адзначаецца 18 снежня. Праца з мігрантамі, і будзе сацыяльная гульня, якая называецца “Ці можна ўвайсці?” Гэта ролевая гульня, праз якую можна атрымаць практычны вопыт таго, з чым сутыкаюцца бежанцы як у жыцці, так і на мяжы.

Як адзначыла Юлія Стасюк, такая гульня і лекцыя — гэта добрая магчымасць атрымаць новыя веды і досвед, а таксама з карысцю бавіць свой вольны час.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце