У Берасці распавядуць пра стары горад
“Аналіз планіровачнай структуры Берасця Літоўскага ХІV–XVI стагоддзяў”. Навуковы даклад пад такой назвай зачытае доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская. Падрабязней кажа сама даследчыца:
– Безумоўна, трэба пра гэта памятаць, трэба пра гэта казаць. Няважна, што тут сёння, што тут будзе пазней, – важна, каб мы ведалі гэтае месца. Гэта важна для аднаўлення нашага горада, для аднаўлення культуры.
Мерапрыемства адбудзецца 13 красавіка ў Берасцейскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы па адрасе вуліца Пушкінская, 19. Пачатак у 17:30. “Праслухаць даклад, задаць пытанні і абмеркаваць праблемы вывучэння і выкарыстання тэрыторыі гістарычнага цэнтра запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навукоўцы і даследчыкі ў галіне археалогіі, гісторыі, геаграфіі, урбаністы і архітэктары”, – зазначаецца ў прэс-рэлізе мерапрыемства.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце