У Берасці ратавальнікі адгаварылі мужчыну кінуцца з даху дома



У Берасці ратавальнікі адгаварылі мужчыну кінуцца з даху дома.

Як паведаміў БелаПАН начальнік Берасцейскага гарадскога аддзела па НС Віталь Кулініч, 19 красавіка каля 15.00 у Цэнтр аператыўнага кіравання абласнога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што на даху дзевяціпавярховага жылога дома па вуліцы Янкі Купалы знаходзіцца чалавек.

Выратавальнікам супрацоўнікі міліцыі расказалі, што мужчына мае намер скончыць жыццё самагубствам.

Трое супрацоўнікаў МНС падняліся на дах дома і распачалі дыялог з мужчынам. Ім аказаўся брэстаўчанін 1977 года нараджэння. У гэтым доме ён не пражывае.

Размова з ім доўжыўся каля паўгадзіны. У выніку ратавальнікам удалося адгаварыць мужчыну ад задуманага. Берасцеец быў перададзены супрацоўнікам міліцыі. Пакуль невядома, што прымусіла мужчыну паспрабаваць звесці рахункі з жыццём.