У Берасці разгледзяць скаргі аб нязгодзе з вынікамі выбараў



Скаргі аб нязгодзе з вынікамі выбараў у парламент будуць разгледжаныя 26 снежня ў абласным судзе. Пра гэта распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Такая працэдура неабходная для таго, каб мець магчымасць трапіць у міжнародныя інстанцыі, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Калі чалавек хоча прайсці ўсе судовыя інстанцыі, каб звярнуцца ў камітэт па правах чалавека, то ён мусіць прайсці, прынамсі, абласны суд. Каб рашэнне ўступіла ў законную сілу, і не адразу, бо калі ён не абскардзіў, то ён пагадзіўся, калі абскардзіў, значыцца не пагадзіўся.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, такія заявы ў суд дазваляюць яшчэ раз абмеркаваць у грамадстве адсутнасць справядлівых выбараў і вынесці на абмеркаванне пытанне фальсіфікацый на выбарчых участках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце