У Берасці рыхтуюць стэнд з рэдкімі відамі біятопаў вобласці



a3975760e08bАктывісты берасцейскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” хочуць падараваць яго абласному краязнаўчаму музею. Адзін з каардынатараў праекта і распрацоўшчыкаў інтэрактыўнай мапы Андрэй Абрамчук распавёў, што з дапамогай стэнда можна развіць цікавасць да аховы прыроды:

Гэта інтэрактыўны стэнд, на якім будзе адна галоўная мапа, дзе будуць нанесены ўсе тэрыторыі Берасцейскай вобласці, якія знаходзяцца пад аховай, іх кароткія характарыстыкі, фатаграфіі. Будзе і некалькі дадатковых працоўных карт, якія прысвечаны таксама прыродаахоўным тэрыторыям, рэдкім відам і з якімі можна працаваць – атрымліваць інфармацыю не проста назіраючы і слухаючы, а актыўна беручы ўдзел у пошуках гэтай інфармацыі, выконваючы простыя заданні.

Афіцыйнае адкрыццё стэнда з удзелам шкаляроў і настаўнікаў плануецца на 1 верасня ў абласным краязнаўчым музеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота worldencyclo.ru