У Берасці рыхтуюцца адзначыць 90 гадоў БелТІЗ



Да святкавання 90-гадовага юбілею рыхтуюцца ў Берасці прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Таварыства інвалідаў па зроку”. У верасні плануецца афіцыйнае святкаванне гэтай даты. У праграме – урачыстыя мерапрыемствы, узнагароды, абмеркаванне гістарычных датаў арганізацыі, яе дзейнасці і планаў.

Старшыня берасцейскага аддзялення грамадскага аб’яднання БелТІЗ Андрэй Лявіцкі адзначыў, што за апошніх некалькі год арганізацыя зрабіла значныя крокі наперад:

– 90 гадоў усё такі гэтай арганізацыі, яна адна з самых вялікіх грамадскіх, не ўсе могуць пахваліцца такім сур’ёзным узростам. Тым больш за апошнія гады арганізацыя перажыла шэраг зменаў, якасных, гэта ў першую чаргу дзякуючы рознай праектнай дзейнасці, сумесна як з дзяржаўнымі ўстановамі, так і з замежнымі партнёрамі. Дзякуючы чаму ў нас з’явіліся новыя інструменты для павышэння жыццёвага ўзроўня нашых інвалідаў.

Усяго ў святкаванні юбілею грамадскай арганізацыі для людзей з абмежаванымі магчымасці плануюць прыняць удзел каля двух соцен чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце