У Берасці сабралі больш за 4 тыс подпісаў за адстаўку мясцовага кіраўніцтва
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем сабралі ўжо больш за чатыры тысяч подпісаў пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта.
У звароце ініцыятары збору подпісаў выказваюць недавер да мясцовых уладаў за „бяздзейнасць адносна сітуацыі вакол будаўніцтва завода” і просяць кіраўніка дзяржавы прыняць рашэнне аб адстаўцы берасцейскіх чыноўнікаў. Каментуе блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў:
– Подпісы ў Адміністрацыю прэзідэнта ідуць раз у тыдзень па 200-300. Усяго сабралі каля чатырох тысяч подпісаў. І гэта пры тым, што пастаянна ідзе супрацьдзеянне. Пастаянна за гэта караюць.
Ініцыятары і падпісанты, у першую чаргу, выказваюць недавер старшыням Берасцейскага аблвыканкаму, Берасцейскага гарвыканкаму і Берасцейскага райвыканкаму, на тэрыторыі юрысдыкцыі якога і ідзе будаўніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя