У Берасці шпітальную сталовую перарабілі ў палату
У сеціве з’явіўся фатаздымак сталовай Берасцейскай цэнтральнай лякарні, у якой паставілі ложкі для пацыентаў. Памочнік старшыні аблвыканкаму Яўген Віктаровіч патлумачыў, што на раніцу 21 кастрычніка ў гарадской лякарні было 140 вольных ложкаў, а тое, што на фатаграфіі, — «рэзэрвовы фонд». Хворыя сілкуюцца ў палатах. «Пагадзіцеся, гэта лепш, чым ляжаць на калідорах», — аргумэнтаваў супрацоўнік аблвыканкаму.