У Берасці шукаюць назіральнікаў за судамі
Назіральнікаў і назіральніц за судамі шукаюць у Берасці. А менавіта неабходна адсочваць судовы канвеер па „палітычных” справах. Пераважна фігуруюць крымінальныя артыкулы за падзеі мінулага году, звязаныя з выбарчай кампаніяй.
Берасцейскія праваабаронцы прапануюць правесці свой летні адпачынак з карысцю для грамадства. А менавіта – праманіторыць як мага большую колькасць судоў, паколькі не выключана хуткая магчымая амністыя.
Для таго, каб далучыцца да назірання, неабходна мець поўных 16 гадоў, некалькі вольных гадзінаў на дзень, пераважна ў будні. Галоўная мэта — збор поўнай і дакладнай інфармацыі пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў.
Папярэдне праваабарончы цэнтр „Вясна” прапануе запоўніць гугл-форму.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
