У Берасці шукаюць валанцёраў
Стаць валанцёрам моладзевага грамадскага аб’яднання ’’Інвалід і асяроддзе’’ заклікаюць у Берасці. Арганізацыя вядзе працу па культурніцкім і экалагічным напрамку. Валанцёры могуць дапамагчы пры сустрэчы гасцей з іншых гарадоў і краінаў, перакладах, суправаджэнні на мерапрыемствах людзей з абмежаванымі магчымасцямі, будаўніцтве і аднаўленні аб’ектаў ды так далей.
Старшыня арганізацыі ’’Інвалід і асяроддзе’’ Іван Шмыга адзначыў, што большая колькасць валанцёраў арганізацыі неабходная ў правядзенні міжнароднага фестывалю:
– Самае масавае мерапрыемства – гэта «Непратаптаны шлях». Ужо 12 раз будзе праходзіць у наступным годзе. Гэта тэатральны фестываль асаблівых тэатраў. Нам вельмі патрэбная моладзь. 50 чалавек будзе абслугоўваць гэты фестываль – гэта і валанцёры ў зале, і тыя, хто будзе суправаджаць тэатры.
Як распавёў Іван Шмыга, у замен дапамогі арганізацыі – валантэры могуць атрымаць новыя кантакты і досвед, добра правесці час і вандраваць.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
