У Берасці скарыстаюцца польскім веладосведам



Сустрэча люблінскай дэлегацыі з прадстаўнікамі роварных клубаў і мясцовай улады адбылася ў Берасці. Асноўнае яе мэта – гэта абмеркаванне магчымасцяў для развіцця транспартнай іфраструктуры горада з улікам польскага досведу. Прадстаўнікі краіны-суседкі распавялі пра тое, якім чынам у іх арганізаваны роварны рух.

Каардынатар кампаніі “За вела-Берасце!”, адзін з ініцыятараў сустрэчы Уладзімір Красько распавёў пра вынікі сустрэчы:

– У час іх сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады была агучана такая ідэя, каб тыя ж прадстаўнікі мясцовай улады, ДАІ маглі паехаць у Люблін – пакуль гэта запланавана на вясну – з мэтай атрымання і абмену досведам, як рабілася інфраструктура ў Любліне.

Уладзімір Красько лічыць, што сустрэча – гэта добрая ідэя, паколькі некаторыя моманты арганізацыі інфраструктуры ўжо былі зроблены калісьці іншымі людзьмі ў іншых краінах. “Таму нам варта выкарыстоўваць на карысць нашага горада такія напрацоўкі,” – падагульніў роварны актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота navse-100.ru