У Берасці складаюць спісы зборшчыкаў подпісаў на выбарах
У Берасці пачынаюць фармаваць спісы людзей, гатовых стаць часткаю каманды і збіраць подпісы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты-2015 ад дэмакратычнай супольнасці. Пра гэта паведаміў адзін з каардытараў кааліцыі ’’Такала’’ па Берасцейскай вобласці Леанід Майструк. Са словаў палітыка, галоўны рэсурс у часе выбарчай кампаніі – эта валанцёры і актывісты.
– Трэба ствараць спіс актывістаў, якія будуць актыўна займацца зборам подпісаў. Гэта сёння не так проста – сабраць 100 тысяч подпісаў. Таму ва ўсіх абласцях і гарадах павінны быць створаны каардынацыйныя саветы, штабы, якія будуць каардынаваць не толькі колькасць ўдзельнікаў-актывістаў, але і збор гэтых подпісаў.
Агулам па рэспубліцы для таго, каб сабраць сто тысяч подпісаў, трэба мець да пяці тысяч чалавек, – дадаў Леанід Майструк. Гэта значыць, што ў кожнай вобласці павінен быць сфармаваны спіс з не менш чым тысячы актывістаў.
Беларускае Радыё Рацыя