У Берасці ствараюць базу добраахвотнікаў



Ствараць базу добраахвотнікаў разам заклікаюць у Берасці сябры некамерцыйных установаў ды арганізацыяў. Адпаведную форму для дапамогі ў барацьбе з каронавірусам яны змяшчаюць на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:

– Найперш шукаюць тых, хто гатовы дапамагаць іншым у сувязі з сітуацыяй covid-19. Асаблівая патрэба ёсць у валанцёрах у абласных гарадах, а таксама ў людзях з малых населеных пунктаў. Усе сабраныя кантактныя дадзеныя перадаюцца ініцыятыве #byhelpmed, платформе «Імёны». Пры запытах аб дапамозе аддзяленняў сацыяльнай абароны і актывістаў з гарадоў узроўню райцэнтра і менш. Дапамагчы можна ў развозе прадуктаў, апрацоўцы запытаў, прадастаўленні жылля, падрыхтоўцы ежы для лекараў. Таксама вітаюцца тыя, хто можа аказаць фінансавую дапамогу ў якасці фізічнай або юрыдычнай асобы, узяцца за каардынацыю валанцёраў у сваім рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце