У Берасці стварылі аб’яднанне „Час Зямлі”



У Берасці створана новае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Час Зямлі!”.

зямля

Яго сябрамі стала група маладзёнаў – гэта пераважна студэнты, якія неабыякавыя да экалагічных праблемаў у сваім горадзе.

Адзін з заснавальнікаў арганізацыі адзначыў, што большасць экалагічных праблем на Берасцейшчыне звязаныя з адсутнасцю культуры паводзінаў у грамадзян:

– Самыя галоўныя экалагічныя праблемы – гэта канешне ж забруджанасць прыродных зялёных зон, у тым ліку зоны Чырвонага двара. Таксама арганізоўвалі прыборку на тэрыторыі гіпермаркета „Алмі”, там зялёная зона. У асноўным гэта забруджанасць, калі шмат людзей адпачывае на прыродзе. Мы паспрабуем паспрыяць таму. каб горад стаў чысцей.

У бліжэйшых планах арганізацыі, сярод іншага, згуртаванне жыхароў Берасця вакол вырашэння экалагічных праблемаў праз дыскусіі ды акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя. Берасце