У Берасці створаны клуб для людзей з абмежаванымі магчымасцямі



У Берасці наладжваюць камунікацыю з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Тут на базе дзённага знаходжання інвалідаў пры Берасцейскім раённым цэнтры тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва створаны клуб ’’Зносіны’’. Адная з галоўных каардынатараў клубу Алена Марчанка распавяла пра яго асноўныя накірункі:

– Да нас прыязджаюць валанцёры – студэнты Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна. Яны праводзяць мерапрыемствы з інвалідамі. Мы разам глядзім кінастужкі, абмяркоўваем іх, праводзім майстар-класы, вучымся плесці з бісера і займаемся іншыми творчымі справамі.

Алена Марчанка адзначыла, што звычайна клуб збіраецца два разы на месяц, у групах удзельнічаюць да дзесяці чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ridus.ru