У Берасці судзяць 12 новых фігурантаў “карагоднай справы”



26 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасця пачаўся суд над сёмай групай абвінавачаных ва ўдзеле 13 верасня мінулага года ў карагодзе на скрыжаванні бульвару Касманаўтаў і праспекту Машэрава.

Справу разглядае суддзя Вера Філонік. Бок дзяржаўнага абвінавачання прадстаўляюць пракуроры Генадзь Бур і Вадзім Багатка. Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”, падчас ранішняга пасяджэння віну прызнаў цалкам адзін чалавек, часткова – чацвёра падсудных. Усе астатнія цалкам не прызналі выстаўленае ім абвінавачанне.

На гэты момант абвясцілі ўжо пяць калектыўных прысудаў. Агулам асудзілі 57 асобаў, чатырох з іх адправілі ў калонію.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/viasna_brest