У Берасці судзяць чарговую групу пратэстоўцаў
Ужо сёння, 7 красавіка, у Берасці пачынаецца судовы працэс па другой частцы абвінавачаных у берасцейскіх „масавых беспарадках” у жніўні мінулага году. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. А менавіта дванаццаці жыхарам Берасцейскай вобласці выстаўляюць абвінавачанні па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, – адзначыў эксперт у галіне права:
– Тут вельмі цікавая сітуацыя вынікае з гэтымі пасяджэннямі і колькасцю прыцягнутых да адказнасці. Іх праз суды прапускаюць дзясяткамі. І гэтых дзясяткаў, па маіх падліках, можа быць да дзесяці. Я не ведаю, як яно будзе далей, але абуральны той факт, што на першы дзясятак павесілі ўсю матэрыяльную шкоду і прымушаюць іх плаціць.
Сярод абвінавачаных знаходзяцца Аляксандр Вінярскі, Дзяніс Марусевіч, Эдуард Кудзінюк, Уладзімір Рубашэўскі, Данііл Бандарук, Віктар Панцелееў, Марк Салонікаў, Сімон Канцэвіч, Міхаіл Калішук, Вячаслаў Касцючык, Максім Зіневіч і Андрэй Грышчук.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: spring96.org