У Берасці судзяць па „карагоднай справе”



Суд у 9-й і 10-й частцы абвінавачваемых па карагоднай справе пачнецца ўжо сёння, 25 кастрычніка ў Берасці. Справы вырашылі аб’яднаць у адну.

Судовае пасяджэнне пройдзе па адрасе праспект Машэрава, 8.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці заклікаюць прыйсці і падтрымаць фігурантаў „карагоднай справы”. Важна мець пры сябе пашпарт і маску.

Перад судом стануць 16 асобаў – жыхароў Берасцейшчыны. Сярод іх Ганна Баран, Аляксандр Вялічка, Вольга і Руслан Гачынскія, Уладзімір і Кацярына Ганчаровы, Сяргей Ярошкін, Павал Краўчук, Вераніка Клімовіч, Валянціна Корсак, Сяргей Лапко, Цімур Ломпік, Таццяна і Аляксандр Паўлючык, Аляксей і Святлана Якімовіч.

Усе гэтыя асобы праходзяць па частцы 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або грубае парушэнне грамадскага парадку.

Беларускае Радыё Рацыя