У Берасці ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы



У Берасці ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы. Прыказ аб мабілізацыі 38-ай брыгады аддаваў старшыня МУС Аляксандр Астрэйка.

10 і 11 жніўня ў Берасці з’явіліся ваенныя. Яны літаральна ачапілі ўвесь цэнтр гораду і не давалі жыхарам выходзіць з уласных пад’ездаў. Прымянялася агнястрэльная зброя, што відаць па фотаздымках, выкладзеным у інтэрнэт і па выказванням відавочцаў.

Пры гэтым пра так званы ваенны стан ніхто афіцыйна не папярэджваў мірнае насельніцтва. Сілавікі толькі сцвярджаюць, што была інфармацыя аб выкарыстанні ўнутраных войскаў і арміі на старонках дзяржаўных выданняў, што сведчыць аб загадзя падрыхтаванай аперацыі.

Яшчэ ў апошні выбарчы тыдзень былі неадназначныя выказванні, а па факту пагрозы ў вуснай форме з экранаў тэлебачання аб нібыта прафілактычных мерах для навядзення парадку пасля кампаніі. Улады называлі выкарыстанне ваенных і арміі  “дадатковым фізічным кантролем”.

 

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце