У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына



У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына. На акцыю памяці, якая праходзіла ля магілы байца, сабраліся яго родныя, сваякі, сябры, паплечнікі і проста незнаёмыя з ім людзі.

Кажа жыхар пасёлка Мухавец, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Леанід Філатаў:

—  То не зоркі гараць над зямлёй, то сэрцы паэтаў гараць: расстраляныя, прыбітыя кулямі сэрцы. І калі вы сёння пабачыце нейкую яркую зорачку ў небе, гэта будзе Алесева зорачка, Алесева прабітае сэрца. Няхай так будзе вечна, каб тыя сэрцы гарэлі ў небе тых, хто загінуў за свабоду, за сваю родную зямлю.

Андрэй Шарэнда:

— Чарговая гадавіна, дзень, калі ўзгадваем нашага сябра, нашага паплечніка, Алеся Чаркашына. У гэты дзень мы збіраемся на могілках. Гэта ўжо становіцца традыцыяй. Тры гады мінула з таго часу, як памёр Алесь. Тры гады нараджэння легенды. Легенды, якая будзе жыць у стагоддзях, якую не забудуць ніколі.  

Алесь Чаркашын быў удзельнікам антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны ў складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу. Быў паранены ў адным з баёў і неўзабаве памёр ад атрыманых раненняў. Пахавалі Алеся Чаркашына на радзіме, пад родным Берасцем на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце-Камяніца-Жыравецкая