У Берасці ўшанавалі памяць саліста „Linkin Park”
Больш за 1000 чалавек прыйшло на вечарыну памяці саліста гурта „Linkin Park”.
Рэквіем па Чэстэру Бенінгтану, які скончыў жыццё самагубствам, праходзіў на Берасцейскім вяслярным канале. Падрабязней кажа адзін з арганізатараў акцыі Андрэй Кавальчук:
– Я, як фанат „Linkin Park”, вырас на гэтай музыцы, усё жыццё яе слухаў. Прапанваў дармовую тэхнічную падтрымку мерапрыемства. Ведаў, што прыйдуць людзі, будзе шмат людзей, каб гучала нейкая музыка. Прыйшлі людзі, якія любілі творчасць „Linkin Park”.
Цягам трох гадзінаў фанаты творчасці Бенінгтана слухалі трэкі гурта „Linkin Park” і выказвалі словы спачуванняў праз гукаўзмацняльнікі. Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі зладзілі флэшмоб з ліхтарыкамі каля банэра з выявай музыкі.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара