У Берасці ўшануюць памяць Алеся Чаркашына



У Берасці ўшануюць памяць Алеся Чаркагына. 14 чэрвеня тут адбудзецца адмысловая вечарына. Чаркашын загінуў летась 28 жніўня ва Украіне, яму было 33 гады. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса Правага сектару. Да ад’езду ва Ўкраіну Алесь узначальваў берасцейскую гарадскую арганізацыю «Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў».

Кажа сустаршыня аргкамітэту Партыі БХД Павел Севярынец:

— 14-га чэрвеня а 18-й гадзіне мы плануем вечарыну памяці Чаркашына ў Берасці. Гэта будзе збор сродкаў, а таксама нарада па тым, як усталёўваць помнік і як ладзіць мемарыяльныя мерапрыемствы на гадавіну Алеся Чаркашына. 

Вечарына ў памяць пра Алеся Чаркашына адбудзецца ў Берасці па адрасе: вул. 17-га верасня, 22-24. Яна пройдзе з удзелам бацькі і брата загінулага беларуса.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя