У Берасці ўсклалі кветкі на плошчы Свабоды да помніка “Вызваленне”



Ініцыятарамі правядзення акцыі да 70-годдзя з Дня вызвалення Берасця ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выступілі актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” разам з сябрамі Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Адная з арганізатараў мерапрыемства Святлана Алесюк распавяла пра тое, у чым актуальнасць на сённяшні дзень такой акцыі:

– Гэта даніна нашай павагі салдатам і афіцэрам, якія вызвалілі нашу краіну, наш горад. На жаль, чалавецтва не вынесла ўрокаў з гэтай страшнай трагедыі, калі канфлікты вырашаюцца сілай зброі. Мы не прыхільнікі гэтага.

 

“Нашая пазіцыя – любыя перамены, якія адбываюцца ў грамадстве павінны ажыццяўлены мірным шляхам, а не з дапамогаю зброі”, – адзначыла актывістка.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце