У Берасці ўжо адзначылі Дзень Волі



Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ўшанавалі памяць дзеяча БНР Адама Трыпуса на Трышынскіх могілках.

 

IMG_8305

У памяць аб ім яны паклалі кветкі на ягоную магілу, прагучала прамова да свята 25 сакавіка. Кажа адзін з удзельнікаў акцыі, намеснік старшыні берасцейскага абласнога клуба Маладыя сацыял-дэмакраты Сяргей Мазан:

— Я прыйшоў, бо сёння Дзень Волі і я прыйшоў ушанаваць памяць таго чалавека, той асобы, з якой напэўна пачалася БНР. Гэта свабода, за якую мы змагаемся і якой жадаем каб была ў наш час для. Для мяне персанальна Дзень Волі — свята.  

Адам Трыпус, памяць якога ўшанавалі прадстаўнікі берасцейскай дэмакратычнай супольнасці на Трышынскіх могілках, быў беларускім афіцэрам і настаўнікам, дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі. Трагічна загінуў у Берасці ў 1965 годзе пры невядомых абставінах, афіцыйнай прычынай смерці быў пазначаны гіпертанічны крыз.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце