У Берасці ўжо трое затрыманых
Стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго прадстаўніка ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі «АйПаўэр» пад Берасцем. Гаворка ідзе пра Дзмітрыя Андрасюка.
Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, хлопец накіроўваўся з Берасця ў вёску на выходныя і па дарозе быў спынены:
– У 9.30 ён паведаміў у тэлеграм-чаце праціўнікаў акумулятарнага завода пра тое, што яго затрымалі. Пасля гэтага ён перастаў быў дасяжным па тэлефоннай ды іншай электроннай сувязі. Затрымалі меркавана ў Берасцесйкім раёне. Я мяркую, што за ўдзел у акцыі.
Такім чынам на дадзены момант вядома што затрыманыя як мінімум трое прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода: Дзмітрый Бекалюк, Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк. Усе яны прымалі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту супраць запуску дадзенай вытворчасці.
Беларускае Радыё Рацыя