У Берасці ўзмацняецца кантроль за эпідэміялагічнай сітуацыяй



Новыя дадзеныя па колькасці хворых на каронавірус на Берасцейшчыне адсутнічаюць.

Але на прадпрыемствах гораду ды вобласці ўзмацняецца кантроль за эпідэміялагічнай сітуацыяй:

– Да павышаных мераў бяспекі на вытворчасці адносіцца дэзінфекцыя памяшканняў, нашэнне масак і наяўнасць антысептыкаў. Уведзена абавязковая праверка на знаходжанне на тэрыторыі выключна супрацоўнікаў, якія маюць адносіны да вытворчасці. Маскі і пальчаткі павінны мяняцца кожныя дзве гадзіны.

Таксама працоўных, як і студэнтаў, па магчымасці заклікаюць не карыстацца грамадскім транспартам, а перасоўвацца пешшу ці на ровары.

Некалькі дзён таму Берасцейскі тэхнічны ўніверсітэт быў пераведзены на дыстанцыйнае навучанне. Наведвальнасць у адукайных установах гораду па-ранейшаму трымаецца на ўзроўні 30-40 працэнтаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце