У Берасці ўзяла старт кампанія “Стоп цэны”



У Берасці пачынаюць доўгатэрміновую кампанію “Стоп цэны” супраць пагаршэння ўзроўня жыцця насельніцтва. У яе рамках – правядзенне інфармацыйнай кампаніі, сустрэча з грамадзянамі на завадскіх прахадных і цэнтральных вуліцах гораду, распаўсюд друкаванай прадукцыі. „Для беларусаў павышэнне цэнаў – гэта вельмі вострае пытанне, таму яны актыўна адгукаюцца на кампанію,” – адзначыў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк:

– Мы імкнемся звярнуць увагу на гэтую праблему на прахадных прадпрыемстваў, на вялікай вуліцы Савецкая, у парку культуры і адпачынку горада Берасця, дзе мы кантактавалі з людзьмі, і такім чынам атрымалі зваротную рэакцыю на некаторыя праблемы.

У рамках кампаніі “Стоп цэны” былі пададзеныя заўкі на правядзенне пікетаў, у арганізацыі якіх актывісты атрымалі адмову, а таксама была раздадзеная друкаваная прадукцыя каля прахадных некалькіх прадпрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя