У Берасці вучэбная граната стала прычынай эвакуацыі жылога дома
19 снежня ў Берасці з-за вучэбнай гранаты эвакуіравалі жыхароў шматкватэрнага жылога дома. Пра гэта паведамілі ў абласным Упраўленні ўнутраных спраў.
Інфармацыя пра знойдзеную гранату паступіла ў РАУС у 16:30. Выбухованебяспечная прылада была выяўлена каля дома №30 па вуліцы 17-га верасня. На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ, МНС і хуткай дапамогі.
Прыбыўшы на месца, праваахоўнікі ачапілі тэрыторыю, а з бліжэйшага дома былі эвакуіраваны 25 чалавек.
У выніку высветлілася, што знойдзеная граната была вучэбнай. Корпус ручной гранаты Ф-1 не ўтрымліваў выбухованебяспечных элементаў.
Праводзіцца праверка.
Паводле belnovosti.by