У Берасці вызначалі месца і фармат святкавання Дня Волі
Месца і фармат святкавання Дня Волі вызначалі ў Берасці. Тут прайшло першае паседжанне арганізацыйнага камітэту. У сустрэчы па святкаванні 100 год стварэння БНР прынялі ўдзел прадстаўнікі палітычных структур і грамадскай супольнасці, – распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:
– Паколькі гэта круглая дата і яна мае сапраўды вялікае значэнне для стварэння беларускай дзяржаўнасці, у гэтым годзе мы вырашылі надаць мерапрыемству больш святочны, фестывальны фармат. Мы плануем мітынг і пасля яго канцэрт. Адначасова з гэтым будзе некалькі дадатковых зонаў актыўнасці, на якіх берасцейцаў магчыма зацікавіць сімволіка, вырабы рамеснікаў з сімволікай БНР.
Актывісты плануюць адсвяткаваць Дзень Волі на пляцоўцы каля выставачнай залы бліз кінатэатра «Беларусь». Месца правядзення мерапрыемства будзе агучана пасля атрымання афіцыйнага дазволу ад мясцовых уладаў. Гэта прадугледжана беларускім заканадаўствам.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце