У Берасці з ІЧУ вызвалілі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
Аляксандр Кабанаў і Зміцер Андрасюк на свабодзе. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Аляксандра Кабанава адразу вывезлі з ізалятара часовага ўтрымання амаль за 200 кіламетраў ад Берасця, а Змітра Андрасюка пратрымалі некалькі гадзінаў на прафілактычнай гутарцы, Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Як і меркавалася іх пратрымалі: аднаго на прафілактычнай гутарцы, а другога адвезлі туды, дзе ўзялі – у Пінскі раён, таму мы іх не змаглі сустрэць. Я пакуль што з усімі не размаўляў, але казалі, што далёка не ўсе перадачы перадавалі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, пакуль рашэнне не прынята, але хутчэй за ўсё рашэнне першай інстанцыі будзе абскарджана ў абласным судзе.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
