У Берасці з парашутам скочыў сляпы чалавек



Андрэй Ляпусцін, які з’яўляецца інвалідам не толькі па зроку, але і ў выніку трансплантацыі ныркі, скокнуў з вышыні 2800 метраў у тандэме з інструктарам аэраклуба ДТСААФ.

30 секунд тандэм знаходзіўся ў стане вольнага падання, з хуткасцю 250 км/г:

– Адчуванні вельмі цікавыя. Дрэнна, што вельмі хутка, але адчуванні ўвогуле класныя. Рабяты, хто не спрабаваў, усім раю паспрабаваць. Хопіць сядзець на канапах, дзейнічайце!

Андрэй Ляпусцін пазваніў у аэраклуб, як толькі пачуў рэкламу па радыё. Клуб не толькі пагадзіўся ўзяць адказнасць за скачок чалавека з інваліднасцю, але і прапанаваў прома-акцыю.

Учынак Андрэя дапамае развейваць састарэлыя стэрэатыпы пра інваліднасць. У такіх людзей значна больш магчымасцей, чым прызвычаілася лічыць грамадства і яны самі.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце