У Берасці з узламанага банкамата выкрадзена буйная сума грошай



Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, паводле папярэдніх дадзеных, крадзеж грошай шляхам узлому банкамата ўчынены ў ноч на 8 сакавіка.

Банкамат умантаваны ў сцяну аднаго з будынкаў з арандаванымі памяшканнямі па вуліцы Суворава.

Інфармацыя аб гэтым злачынстве паступіла ў праваахоўныя органы раніцай 9 сакавіка ад работнікаў аб’ектаў гандлю, якія не змаглі адкрыць ўваходныя дзверы ў гэты будынак.

Цяпер праводзіцца агляд месца здарэння следчымі сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Для высвятлення асобы зламыснікаў праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Дакладная сума нанесенай шкоды высвятляецца. Вырашаецца пытанне аб распачынанні справы па арт. 205 КК (крадзеж).

belapan.by