У Берасці за выкарыстанне дрона без дазволу пакаралі штрафам фатографа
Фатограф з Берасця Васіль Пашалюк, больш вядомы ў карыстальнікаў інтэрнэтам пад мянушкай «Васька Пілот», днямі быў аштрафаваны паводле Адміністрацыйнага кодэкса на 10 базавых велічыняў, што складае 370 рублёў. Падставай стала тое, што Васіль змясціў на сваім YouTube-канале некалькі ролікаў з Берасця, зробленых ім паводле замовы для адной з дзяржаўных арганізацый, піша @bajby.
Калі прыхільнікі творчасці «Ваські Пілота» даведаліся, што яго аштрафавалі, з’явіліся прапановы дапамагчы з аплатай выдаткаў. Аднак Васіль зрабіў гэта самастойна, адзначыўшы, што крыўдны не сам штраф, а што пакаранне адбылося за бясплатныя здымкі для дзяржаўнай арганізацыі.
«Васька Пілот» — вядома асоба ў інтэрнэт-прасторы не толькі сярод карыстальнікаў з Берасцейшчыны, але і далёка за яе межамі. Здымкі з дапамогай квадракоптара ён робіць з 2018 года.