У Берасці забаранілі чарговы пікет за малы памежыны рух
У Берасці забаранілі другі па ліку пікет за малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю. Берасцейскія хрысціянскія дэмакраты планавалі яго правесці ў дазволеным уладамі месцы – на стадыёне “Лакаматыў”.
Адзін з заяўнікоў пікета Аляксандр Храпко перакананы, што ўладам проста нязручна, каб грамадства падымала тэму бязвізавага перасячэння еўрапейскай мяжы для беларусаў:
– Мы стаім на стадыёне “Лакаматыў”, дзе павінен быў праходзіць пікет, але як бачыце тут няма людзей. Нягледзячы на гэта ўлады забаранілі нам правядзенне пікета, спасылаючыся на тое, што нейкая арганізацыя раней падала заяўку на пікет. Мне падаецца яны забаранілі не з-за гэтага, а з-за таго, што баяцца публічнай агалоскі, пабаяліся, што тут можа быць нешта сур’ёзнае, можа з’явіцца ў сродках масавай інфармацыі.
Другі пікет на тэму малога памежнага руху сябры БХД заяўлялі ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў – яшчэ адным дазволеным месцы для такіх мерапрыемстваў, аднак таксама атрымалі адмову.
Беларускае Радыё Рацыя