У Берасці заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаванне
Не хадзіць на датэрміновае галасаванне заклікаюць у Берасці прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі „За наш горад!”. Менавіта ў гэты перыяд кампаніі адбываюцца асноўныя фальсіфікацыі.
Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што больш магчымасцяў для фіксацыі парушэнняў на выбарчых участках будзе ў асноўны дзень галасавання:
— І мы просім не прыходзіць галасаваць датэрмінова, а прыйсці ў асноўны дзень і нават прыйсці пасля абеду прагаласаваць.Такім чынам мы не будзем спрыяць магчымым фальсіфікацыям, не будзем спрашчаць працу для гэтых людзей. Мы просім нас падтрымаць менавіта ў асноўны дзень галасавання.
Як адзначыў Ігар Маслоўскі, фіксаваць парушэнні на выбарчых участках на Берасцейшчыне будуць у тым ліку прадстаўнікі кампаніі „Права выбару”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце