У Берасці замоўчваецца колькасць інфікаваных COVID—19
Інфармацыя пра колькасць хворых на каронавірус была выдалена з сайта Берасцейскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Замест гэтага з’явілася занатоўка аб правядзенні маніторынгу аб’ектаў нехарчовай і харчовай групы тавараў горада Берасця:
– У прыватнасці распавядаецца, што з 10 па 30 красавіка адбываюцца маніторынгавыя дзеянні з мэтай забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Прычына – неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка па COVID—19 у свеце. Чыноўнікі запэўніваюць, што ўсё пад кантролем. А ў Берасцейскай вобласці прынята дастаткова мераў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцый і выкананні супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. Такім чынам, агульная колькасць хворых на каронавірус у Берасцейскай вобласці застаецца невядомай. Нявыключана, што замоўчванне адбываецца, паколькі рэзка павялічваецца колькасць станоўчых тэстаў на COVID—19, ці па загадзе менскіх уладаў.
Беларускае Радыё Рацыя