У Берасці затрымалі актывіста Міхаіла Галузу (абноўлена)



Як паведаміла „Берасцейская вясна”, каля 17-ай гадзіны дадому да Міхаіла Галузы  з „аглядам” заходзілі супрацоўнікі міліцыі. Па словах жонкі затрыманага яго затрымалі за распаўсюд нейкіх улётак. Гэта ёй намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк патлумачыў праз тэлефон. Казаў, што Міхаіла яшчэ ўчора за распаўсюдам зафіксавалі і сёння бачылі. Таму і затрымалі. Ператрэслі машыну, знайшлі ўлёткі. Пералічылі, склалі два пратаколы…

Самасюк сказаў мне, што пакуль муж 30 базавых не заплоціць, ні машыны ні тэлефона не аддадуць. За што другі пратакол – ня ведаю. Абяцаў адпусціць пасля прафілактычнай гутаркі”, – паведаміла жонка Міхаіла Галузы.

Пазней высветлілася што намеснік начальніка Ленінскага РАУС Мікалай Самасюк выпісаў две пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч.2 арт. 21.14 КаАП “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”. На ўсё гэта пайшло ажно 8 гадзін. Толькі каля 9-й гадзіны вечара Галузу адпусцілі.

Міліцэйскі начальнік пакараў экаактывіста адной пастановай на 10 базавых, а іншай на 25, разам аштрафаваўшы Галузу на 35 базавых велічынь.

***

У час шэсця праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці, сёння, 26 красавіка, быў затрыманы грамадскі дзеяч Міхаіл Галуза.

На фота: Аляксандр Кабанаў і Міхаіл Галуза (справа)

Актывіст ужо знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе, – распавёў удзельнік Андрэй Сліж:

– Прайшла інфармацыя пра тое, што яго яшчэ недзе на вуліцы Пушкінскай затрымалі. За што і якім чынам гэта адбывалася я не ведаю. У хуткім часе будзе вядома. Магчыма 23.34, а можа быць і не.

Па папярэдніх звестках, на актывіста Міхаіла Галузу складаюць пратакол за распаўсюд улётак. Колькі яшчэ пратрымаюць удзельніка пратэстаў і ці будзе суд – пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце