У Берасці затрымалі блогераў Пятрухіна і Кабанава
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся 24 сакавіка ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў.
У панядзелак адбудзецца суд над Пятрухіным, аднак у чым вінавацяць актывіста – пакуль праваабаронцам невядома.
У 11:30 супрацоўнікі міліцыі затрымалі і самога Аляксандра Кабанава. Яму паведамілі, што затрыманне звязанае з адміністрацыйнай справай за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Берасці 18 сакавіка.
Паводле ПЦ «Вясна»