У Берасці затрымалі двух актывістаў



У раёне 17:45 з кватэры па вуліцы Валгаградскай дом 12, што ў Берасці, супрацоўнікі міліцыі забралі ў невядомым накірунку Дзмітрыя і Аляксандра Казлянкаў.

Пра гэта паведамляе мясцовы прафсаюзны лідар Валянцін Лазарэнкаў у сваім Facebook:

– Вельмі часта да яго заходзіў участковы, які папярэджваў аб тым, што нельга парушаць заканадаўства. Чатыры дні таму быў таксама гэты ўчастковы.

Потым з панядзелка ён быў зарэгістраваны як назіральнік ад Беларускага свабоднага прафсаюза, назіраў на ўчастку ў 35 школе. І яго не пусцілі на ўчастак, бо ён быў чацвёртым, пятым, шостым. Але тут намесніца дырэктара Лявыкіна (рэд. Алена) прыйшла і кажа: вось в мне перашкаджаеце, вы тут утвараеце… і г.д. Потым звярнулася да дзяжурнага міліцыянта, які быў каля ўчастка. І яго папрасілі выйсці, ён без усялякіх праблемаў выйшаў.

Сам Аляксандр Казлянка ўдзельнічаў не толькі ў назіранні за сёлетнімі выбарамі, але актыўнічаў і ў пратэстах супраць «дармаедскага дэкрэту» і «будаўніцтва завода АКБ». З ягонымі допісамі з назірання за выбарамі і візіту ўчастковага можна азнаёміцца ў Facebook актывіста.

Беларускае Радыё Рацыя