У Берасці затрымалі каратыста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі
16 гадоў таму
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/10/photo_2023-10-20_15-12-51.jpg)
Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Аляксандр Яўціхаў, на запісаным сілавікамі відэа ён расказвае, што працуе трэнерам па каратэ. Раней жа быў шматразовым чэмпіёнам і прызёрам па гэтым відзе спорту. Мужчыну закідаюць тое, што ён нібыта зняў на відэа вайсковую тэхніку і выклаў запіс у «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Таксама затрыманы «прызнаецца», што ў 2020 годзе ён нібыта развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)