У Берасці затрымалі краязнаўца і журналіста Ігара Бараноўскага



4 кастрычніка ў Берасці на вуліцы затрымалі вядомага краязнаўца і журналіста, шматгадовага рэдактара газеты „Царква” Ігара Бараноўскага.

Па словах сведкаў мэтным затрыманнем кіраваў адзін з міліцэйскіх начальнікаў Берасця ў цывільным, які выказваў пагрозы на адрас Бараноўскага і брыдкасловіў.

На 21.45 Ігара Бараноўскага не выпусцілі з РАУСу. Найхутчэй у адзін з бліжэйшых дзён яго чакае адміністрацыйны суд і карная пастанова.

Беларускае Радыё Рацыя