У Берасці затрымалі праціўніка АКБ Дзмітрыя Бекалюка



Затрыманы прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода Дзмітрый Бекалюк. „Пасля нядзельнага „кармлення галубоў” і шэсця, што праходзяць у Берасці ў знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, актывіст накіраваўся ў Ленінскі РАУС Берасця па позве ў якасці сведкі”, – паведамляе праваабаронца Раман Кісляк:

– Дзмітрый Бекалюк быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС на 10 гадзін. Ён патэлефанаваў і папрасіў перанесці па сямейных абставінах на 15 гадзін. У 15 гадзін ён пад’ехаў у Ленінскі РАУС: ён павінен быў быць сведкам у справе актывісткі Таццяны Фесікавай, раздавала яна шарыкі ці не ў мінулы раз. І ўжо ў 17.30 ён патэлефанаваў жонцы і паведаміў, што яго затрымліваюць. Мы мяркуем, што яго затрымалі за нядзельную акцыю.

Такім чынам, Дзмітрыя Бекалюка пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання пры Ленінскім РАУС Берасця на ноч, а сёння мусіць адбыцца суд.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

ФОТА: DW