У Берасці затрымлівалі рэдактара Natatnik.by Максіма Хлябца



Супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэдактара берасцейскага сайта Natatnik.by Максіма Хлябца. Паводле інфармацыі берасцейскіх праваабаронцаў Хлябца завезлі РАУС Берасцейскага раёну. Праз некаторы час журналіста адпусцілі.

Журналіст супрацоўнічае таксама з нашым Радыё Рацыя. Паводле інфармацыі яго калегаў, журналіста затрымалі каля мясцовага ЦУМа, дзе праходзіла жаночая акцыя салідарнасці. Максім вёў онлайн з месца падзеі, сувязь з журналістам пакуль адсутнічае.

Беларускае Радыё Рацыя