У Берасці выпусцілі затрыманага ўчора Юры Стыльскага
Затрыманага ўчора ў Берасці рок-музыканта Юры Стыльскага сёння ў другой палове дня выпусцілі на волю. Нібыта яму прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Ці будзе ён іх адбываць пазней – зараз невядома.
Юры Стыльскі ў цэнтры, фота з фэйсбуку Уладзіміра Вялічкіна
***
У Берасці позна ўвечары каля свайго дома затрымалі Юры Стыльскага, лідара рок-гурта „Дай дарогу”.
15 жніўня Юры Стыльскі ішоў у Берасці на чале шматтысячнай калоны з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.
Беларускае Радыё Рацыя
