У Берасці затрымана Паліна Шарэнда-Панасюк
На Берасцейшчыне надалей спрабуюць ціснуць на актыўных удзельнікаў пратэстных акцый.
Стала вядома пра затрыманне яшчэ адной актывісткі, прадстаўніцы „Еўрапейскай Беларусі” Паліны Шарэнды-Панасюк:
– 3 студзеня ў Паліны Шарэнды-Панасюк па месцы жыхарства ў Берасці адбыўся ператрус. Дома знаходзіліся дзеці – два сыны – 11 і 4 гадоў. Пры іх жа былі ўзламаныя дзверы.
Па выніках такога візіту сілавікоў Паліну затрымалі. Дома засталіся непаўнагадовыя дзеці. Падстава да ператрусу не ўдакладняецца.
Раней паведамлялася пра затрыманне мужа актывісткі — Андрэя Шарэнды. Дагэтуль невядома, у чым яго вінавацяць. Грамадскі дзеяч павінен быў выйсці на волю яшчэ 31 снежня, але адбылося затрыманне на чарговыя 72 гадзіны. Ён надалей знаходзіцца ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрымання.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце