У Берасці затрыманы актывіст Ігар Маслоўскі



У Берасці 27 жніўня затрыманы старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Як паведаміла БелаПАН кіраўнік гарадской структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Маслоўскага прыблізна ў 11.20 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Камуністычнай.

„Маслоўскаму сказалі, што ён затрыманы, пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі. Затрымлівалі Маслоўскага два чалавекі: адзін у міліцэйскай форме, другі ў цывільным адзенні”, — расказала Канюс.

Паводле яе слоў, Маслоўскага даставілі ў Ленінскі РАУС.