У Берасці затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў
У Берасці 15 чэрвеня затрыманы жыхар Бярозы Аляксандр Кабанаў — прадстаўнік штаба прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай, блогер, які асвятляе пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, паводле наяўных у яго звестак, Кабанава затрымалі каля 16.00 на вуліцы Стафеева, калі той ішоў з паліклінікі.
Кабанаў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС.
„Абставіны і падставы затрымання Кабанава невядомыя. Гэта „хапун” блогераў, які цяпер мы бачым па ўсёй краіне”, — заявіў Кісляк.
belapan.by
