У Берасці затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак



Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінакпаведамляе тг-канал „Хрысціянская візія”.

Па словах вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, яго затрымалі пасля ранішняга набажэнства. Сілавікі забралі ягоныя тэлефон і ноўтбук. Прычыны затрымання невядомыя.

Ксяндзу 48 гадоў. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Берасці.