У Берасці затрыманы прафаюзны актывіст Аляксандр Казлянка



Каля 9 гадзін раніцы сілавікі прыбылі дадому да жыхара Берасця Аляксандра Казлянкі. Пра гэта „Першаму Рэгіёну” паведаміў берасцейскі лідар Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў. Чальцом гэтага прафсаюза з’яўляецца Казлянка.

„Гучалі нейкія падазрэнні ў захоўванні або распаўсюдзе наркотыкаў. Для мяне гэта абсурдна, я ведаю Аляксандра як чалавека, які не курыць, не п’е, выступае за здаровы лад жыцця „, – кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Брат Аляксандра Зміцер распавёў Лазарэнкаву, што затрымлівалі даволі жорстка. Дзмітрыя паклалі на падлогу тварам уніз.

„Затрыманне адбывалася на вачах маці і бацькі, па словах Дзмітрыя, бацька ледзь прытомнасць не страціў”, – кажа Валянцін Лазарэнкаў.

У Аляксандра Казлянка ў доме канфіскавалі аргтэхніку, тэлефоны. 

За апошнія гады Аляксандра не раз затрымлівалі. 

Падчас мінулай выбарчай кампаніі ён быў назіральнікам. 4 жніўня камісія не дапусціла яго да назірання. Аляксандр зняў на відэа ўвесь працэс і выклаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 6 жніўня да яго прыехалі дадому і забралі ў ізалятар.

Першы рэгіён